28 студзеня каля хутара Арлоўшчына Валожынскага раёна прайшлі зімовыя гонкі на сабачых запрэжках «Завіруха-2012». Гэта цалкам афіцыйная і беларускамоўная назва, якую арганізатары надалі спаборніцтвам.

Галоўнымі героямі спаборніцтваў сталі сабакі пароды хаскі. Гэта спецыяльныя ездавыя лайкі, выведзеныя для таго, каб цягнуць запрэжкі праз снег ды завею. Беларускія заводчыкі, якія прывезлі сваіх гадаванцаў на спаборніцтвы, распавядалі, што адзін такі сабака каштуе ў сярэднім каля 1500 даляраў.

Гонкі прайшлі ў некалькіх катэгорыях — адзіночныя, двойкі і запрэжкі па 6 ці 4 сабак. Пасля была зладжаная камбінаваная эстафета.

За званне чэмпіёна змагаліся спартоўцы (і сабакі) з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?