Па многіх турмах і калоніям кідалі беларускіх палітвязняў, але менавіта ў турме, дзе кіруе гэты маленькі чалавечак, адбываецца на самай справе страшнае.

На гэтым фота, у цэнтры, маленькі палкоўнік ў не па памеры вялікім зялёным кіцелі, рукавы якога даходзяць амаль да пальцаў. Адзіны з усіх, сваю грамату ён ганарліва прыціскае да жывата — так, каб была прыкметней. Ён чалавек не публічны (гэта ці ледзь не адзінае фота). Але яго слава яго перажыве.

Таму што ў многія турмы й калоніі кідалі беларускіх палітвязняў, але менавіта ў турме, дзе кіруе гэты маленькі чалавечак, адбываецца нешта на самой справе страшнае.

Аляксандр Мікалаевіч Ломаза, начальнік турмы № 4 горада Магілёва.
Спачатку Дзіма Дашкевіч, потым Андрэй Саннікаў, цяпер Мікалай Статкевіч па чарзе траплялі ў гэтую турму.
Пакуль яны не могуць расказаць, што там адбывалася. Але тое, што менавіта ў Магілёве іх прэсавалі беспрэцэдэнтна, ужо зразумела ўсім.
«Здаецца мне, што няма ні пачатку, ні канца гэтага жаху, у якім я жыву апошнія месяцы.
Аглядаюся назад і не разумею, як я ўсё гэта вытрымаў і яшчэ менш разумею, як гэта можна вытрымаць далей… Маліцеся за мяне…» — гэта, апынуўшыся пасля Магілёва ў Глыбокім, напісаў Дзіма Дашкевіч. Упарты, зацяты, нязломны Дзіма, які не ў першы раз сядзіць, прайшоў не адну «спецустанову», але заўсёды стараўся не мучыць блізкіх сваім болем!
Менавіта ў Магілёве, як сцвярджае Ірына Халіп, ламалі Саннікава. «Мая адседка скончылася ў верасні. Далей пачаліся катаванні», —
сказаў Саннікаў пасля доўгіх месяцаў поўнага маўчання. Якраз у верасні ён апынуўся ў Магілёве, затым — у Бабруйску, потым — зноў у Магілёве, і ўжо потым была калонія «Віцьба»… Спасылаючыся на словы мужа, Іра сцвярджае, што менавіта ў Магілёве, пасля нялюдскага прэсінгу, Саннікаў вымушаны быў напісаць прашэнне аб памілаванні.
І вось цяпер у Магілёве знаходзіцца Мікалай Статкевіч. Самае страшнае, што ўсё ідзе па старой схеме.
Статкевіча змясцілі не ў атрад, а ў карцар, з карцара — у адзіночку. Каб не было сведкаў, каб ніхто не ведаў, што адбываецца, каб ніхто не распавёў…

Маленькі чалавечак у вялікім кіцелі… Аказаўся самым негідлівым нават сярод калегаў.

* * *

У свой час Ломаза ўзначальваў «хімію» ў Магілёве, дзе сядзеў палітвязень Артур Фінькевіч. Святлана Калінкіна пераказвае са словаў палітвязня, што,

калі Фінькевіча пасадзілі ў СІЗА нібыта за парушэнні рэжыму, то да яго ў ізалятар прыходзіў супрацоўнік КДБ, якога цікавіла не палітыка… а начальнік «хіміі» Ломаза.
А менавіта: ці адпраўляў начальнік вязняў на будоўлі да «патрэбных людзей»… Пасля таго спадар Ломаза перасеў з крэсла на «хіміі» ў крэсла начальніка турмы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?