У Беларусі здолелі захаваць класічную школу мастацкай адукацыі.
Важнасць гэтага адзначыў вядомы беларускі мастак Раман Заслонаў, які жыве і працуе ў Францыі.

Ён падкрэсліў, што менавіта дзякуючы класічнай школе мастацкай адукацыі выгадаваная цэлая плеяда беларускіх мастакоў, якія атрымалі вядомасць як у Беларусі, так і за мяжой.

Раман Заслонаў любіць Беларусь і з вялікай цеплынёй успамінае перыяд вучобы ў інстытуце ў Мінску, з павагай кажа пра сваіх таленавітых настаўнікаў, якія шмат душы і прафесіяналізму ўкладвалі ў сваіх вучняў.

Дзе б ні прадстаўляў свае працы Раман Заслонаў, ён падкрэслівае, што родам — ​​з Беларусі, дзе і атрымаў мастацкую адукацыю.

Мастак лічыць, што трэба больш распавядаць пра Беларусь, упэўнена заяўляць ў свеце пра яе дасягненні і поспехі, больш папулярызаваць беларускае мастацтва.

***

Раман Заслонаў — унук легендарнага беларускага партызана Канстанціна Заслонава. Шмат гадоў жыве і працуе ў Францыі, дастойна прадстаўляючы беларускае мастацтва і нашу краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?