У Брусэлі ў панядзелак стартуе неафіцыйны саміт ЕС, прысвечаны эканамічнай сітуацыі ў Еўропе.

Меркавалася, што галоўнай тэмай саміту стане пагадненне аб бюджэтным пакце, аднак еўрапейскія лідары таксама плануюць надаць шмат увагі праблеме беспрацоўя ў рэгіёне.

Колькасць рабочых месцаў знізілася да рэкорднага ўзроўню апошнім часам у многіх краінах ЕС. У той жа час, пазітыўны зрух можа азначыцца ў сітуацыі з Грэцыяй.

У прыватнасці, з банкамі нарэшце можа быць дасягнута пагадненне аб спісанні часткі дзяржаўнага доўгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?