Уплывовыя аўстрыйскія выданьні «Kurier», «Die Presse» ды іншыя працягваюць зьмяшчаць крытычныя публікацыі на адрас замежнапалітычнага ведамства краіны ў сувязі з выдачай дыппашпартоў тым былым фэдэральным чыноўнікам, палітыкам, бізнэсоўцам, якія сярод іншага скампрамэтавалі сябе «сяброўствам» з Аляксандрам Лукашэнкам.
Чарговым героем газэты «Die Presse» стаўЖурналісты «Die Presse», зьвяртаюць увагу на наступную акалічнасьць: апошнім разам тэрмін дзеяньня дыпляматычнага пашпарта Вальнэра быў падоўжаны аўстрыйскім МЗС у ліпеніэкс-прэзыдэнт аўстрыйскага нацыянальнага камітэту і ўладальнік сеткі казіно «Casinos Austria» Лео Вальнэр.
За грошы аўстрыйскіх падаткаплатнікаў Вальнэр арганізаваў беларускаму дыктатару сапраўднае сьвята.
Як адзначае «Die Presse», за грошы аўстрыйскіх падаткаплатнікаў Вальнэр арганізаваў беларускаму дыктатару сапраўднае сьвята, падчас якога быў задаволены ледзь ня кожны капрыз высокіх беларускіх гасьцей.
Гэта і пражываньне ў фэшэнэбэльных гатэлях, наведваньне рэстарацыяў і казіно, атрыманьне гарналыжных урокаў, так званы «карпаратыў» з удзелам DJ Ötzi (сцэнічны псэўданім аднаго з найбольш папулярных нямецкамоўных сьпевакоў Гергарда Фрыдля), арганізацыя хакейных спаборніцтваў паміж беларускай прэзыдэнцкай і мясцовай камандамі,выклік верталётнай службы, калі Лукашэнка траўмаваў сьцягно на гарналыжным спуску, наведваньне прыватнай мэдычнай установы, чартэрныя авіяпералёты і г. д. Толькі згодна з раней апублікаванымі ў аўстрыйскіх мэдыях рахункамі, з патаемнай касы на адпачынак Лукашэнкі і яго сьвіты пайшло 200 тысяч эўра. Сродкі нібыта былі пералічаныя нейкімі аўстрыйскімі кампаніямі. Назвы гэтых фірмаў і дасюль не агучваюцца.
«Мы дзейнічалі ў інтарэсах аўстрыйскай эканомікі», — так тлумачыў журналістаму дачыненьні да «дыктатара Лукашэнкі» і яго каманды, людзей, якія брутальна парушаюць правы чалавека і ўсякія кантакты зь якімі афіцыйна байкатуюцца ў Эўразьвязе.экс-кіраўнік аўстрыйскага НАК Лео Вальнэр сваю надзвычайную гасьціннасьць
Як адзначае «Die Presse», пры дапамозе ідэяў алімпійскай дыпляматыі, а таксама высокага ўзроўню супрацоўніцтва нацыянальнага бізнэсу і спорту Вальнэру ўдалося абысьці прынятыя эўрапейскімі краінамі ўязныя санкцыі ў дачыненьні да беларускага кіраўніка.
Нягледзячы на скандальнасьць сытуацыі, Лео Вальнэр працягвае «вандраваць па сьвеце» з чырвоным аўстрыйскім дыппашпартам, што само па сабе зьяўляецца недапушчальным, — пішуць аўстрыйскія СМІ.
Раней выданьне «Kurier» пісала таксама пра ўладальніка дыппашпарта Губэрта Горбаха, колішняга міністра транспарту іАбедзьве кампаніі вядуць у Расеі і Беларусі шэраг праектаў, зьвязаных зь зімовымі курортамі. Абурэньне журналістаў выкліканае тым, што дыпляматычным імунітэтам карыстаецца лабіст Лукашэнкавага рэжыму. Горбах, які ў сьнежнівіцэ-канцлера Аўстрыі, а цяпер кіраўніка фірмы «Gorbach Consulting» і кансультанта «Wintertechnik Engeneering».