Самы доўгі адпачынак па мацярынстве ў краінах Балтыі цяпер у Эстоніі — 140 дзён, у Латвіі — 112 дзён, а ў Літве — 126 дзён, паведамляе delfi.lt.
Акрамя гэтага, у Латвіі жанчыне, якая да 12 тыдня цяжарнасці пачала і ўвесь перыяд працягвала абследавацца ў лячэбнай установе, дадаткова кампенсуецца 14 дзён. Таму адпачынак па мацярынстве ў Латвіі складае 126 дзён.
Адпачынак па мацярынстве ў Літве, Латвіі і Эстоніі аплачваецца аднолькава. Розніца — у неабходным стажы працы. У Літве жанчынам, якія жадаюць атрымаць выплату, неабходны стаж 12 месяцаў за апошнія 24 месяцы, у Латвіі — 6 месяцаў, у Эстоніі — 3 месяцы.
У Літве, Латвіі і Эстоніі адпачынак па мацярынстве кампенсуецца поўным заробкам.
У Літве бацькі могуць выбіраць з двух варыянтаў: працяглы догляд за дзіцём дома або ранняе вяртанне на працу. Адпачынак па доглядзе за дзіцем працягласцю ў адзін год кампенсуецца на 100%.
Калі бацькі выбіраюць адпачынак, пакуль дзіцяці споўніцца два гады, у першы год яны атрымліваюць 70%, а ў другі — 40% былога заробку, але не абмяжоўваецца магчымасць працаваць.
У Латвіі ў першы год догляду за дзіцем выплачваецца 100% былога заробку. Пазней, з аднаго да паўтара года, выплачваецца штомесячная выплата памерам 30 латаў (50 даляраў).
У Эстоніі да паўтара года кампенсуецца 100% былога заробку. З паўтары да трох гадоў — выплата памерам €38.
Схемы адпачынку татаў у трох краінах таксама адрозніваюцца.У Латвіі і Эстоніі перыяд адпачынку таты складае ўсяго 10 дзён, у Літве — месяц. Акрамя гэтага, у гэты месяц кампенсуецца 100% былога заробку.
У Латвіі за
***
Што да Беларусі, то па стане на 30 студзеня аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіця ў Беларусі складала 5 млн 747 тысяч 900 рублёў, аднаразовая дапамога пры нараджэнні другога і наступных дзяцей складае 8 млн 47 060 рублёў, штомесячная дапамога для дзяцей да трох гадоў — 574 790, аднаразовая дапамога для жанчыны, што стала на ўлік да
З 1 лютага гэтыя выплаты вырастуць на 23%, так штомесячная дапамога для дзяцей да трох гадоў вырасце да 706 тыс. рублёў 880 рублёў.