Вязні габрэйскага гета.
Рэканструяваны ўваход у тунэль.
Уваход у тунэль размяшчаўся пад нарамі ў самым вялікім памяшканні барака. Можна ўбачыць, што столь тут прагнулася пад цяжарам схаванай на гарышчы зямлі. Побач — копія каляскі, на якой вазілі зямлю.
Інструменты, якімі карысталіся вязні падчас таемнага падкопу, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак.
Такі кавалачак хлеба давалі вязням габрэйскага гета ў Навагрудку раз на дзень.
Так выглядалі памяшканні, у якіх жылі палонныя габрэі. На нарах кожнаму вязню належыла 1,5 кв. м спальнага месца.
Макет гета часоў Вялікай Айчыннай вайны. У чырвоных будынках і высокім белым будынку размяшчаліся майстэрні. Злева на заднім плане — баракі.
Асноўная экспазіцыя размешчаная ў памяшканні былой стайні (цяпер майстэрні каледжа па вул. Мінскай, 66–64), дзе ў 1942–1943 былі баракі працоўнага лагера. Як расказала дырэктар Навагрудскага
«Зямлю хавалі на гарышчы, праз што столь моцна прагнулася, выносілі ў кішэнях і ссыпалі ў стары калодзеж, будавалі падвойныя сценкі і засыпалі ў прагалы,— патлумачыла Тамара Вяршыцкая. — Пашанцавала яшчэ і таму, што ў гэты час немцы ні разу не заходзілі ў барак. Бо яго насельнікі не мыліся гадамі, там быў бруд, непрыемны пах, насякомыя». Цікава, што нават не ўсе жыхары барака ведалі пра таемны падкоп.
Музей арганізаваны пры фінансавай падтрымцы Міжнароднай арганізацыі па мемарыялізацыі месцаў, звязаных з Халакостам (International Task Force), і былога вязня Джэка Кагана, які цяпер жыве ў Лондане. Музей уключае тры пакоі. Самае вялікае і самае халоднае памяшканне ў канцы барака называлі «Дзятлаўскай шафай», таму што ў ёй у асноўным жылі вязні з горада Дзятлава.
Сёння тут можна ўбачыць рэканструяваны ўваход у тунэль, фота, а таксама інфармацыю аб габрэйскім партызанскім атрадзе пад камандаваннем Туві Бельскага, дзякуючы якому ўцекачам удалося выратавацца. Асобна можна ўбачыць макет лагера. Аказваецца, на яго тэрыторыі не раслі дрэвы, не было ніводнай птушкі або ката. Іх адразу з’елі б.
У двух пакоях (плошчай 13 квадратных метраў кожная) па чарцяжах і апісаннях Джэка Кагана адноўлены інтэр’ер барака. Тут пабудаваныя трохпавярховыя нары. Кожнаму вязню належала прыкладна 65 сантыметраў або 1,5 кв. метра спальнага месца, таму нават у невялікім памяшканні магло змясціцца больш за 20 чалавек. Будынак не абаграваўся, у лагеры адсутнічала вада. Штодзённы рацыён — 125 грамаў хлеба і талерка супу з бульбяных ачысткаў.