Кнігі на беларускай мове чытачам давядзецца шукаць па розных аддзелах, але шмат якіх выданняў яны больш не знойдуць увогуле — ідзе масавае спісанне беларускіх кніг, іх проста адпраўляюць у макулатуру.
Супрацоўніцы Віцебскай абласной бібліятэкі, якім даводзіцца штодня паўтараць ахвотным трапіць у аддзел беларускай літаратуры фразу «прабачце, мы не працуем, з жахам апавядаюць пра пераўтварэнні:
«Нас паставілі перад фактам, што аддзел беларускай літаратуры рэфармуецца ў краязнаўчы.Мы меркавалі, што краязнаўчы аддзел далучыцца да беларускага, і будзе адзін агульны, поўны фонд. Але яны, не ведаючы і не разумеючы спецыфікі працы, пачалі спісваць літаратуру, якая падаецца ім непатрэбнай. Спісалі кнігі па гісторыі партыі, па сельскай гаспадарцы, выданне Падокшына «Філасофская думка эпохі Адраджэння», да прыкладу.
У
Бібліятэкаркі меркавалі, што цяпер усё вернецца да былых традыцый, але памыліліся.
У новаўтвораным аддзеле краязнаўства і бібліяграфіі застануцца толькі выданні па гісторыі Віцебшчыны, літаратуразнаўстве ды частка мастацкай літаратуры. Прычым толькі тыя кнігі, якія новае кіраўніцтва аддзела не палічыць састарэлымі і не адправіць у макулатуру.Штат былога беларускага аддзела таксама расфармавалі, як і ўвесь фонд, які дзесяцігоддзямі адбіраўся тымі, хто хварэў душой за беларушчыну:
«Супрацоўнікі беларускага аддзела цяпер па іншых аддзелах. Літаратура беларускага аддзела цяпер што ў аддзеле мастацтва, што ў чытальнай залі, што на абанеменце, што ў тэхнічным аддзеле. Астатняе спісана».
Страта каштоўных выданняў — не адзіная праблема, пра якую гавораць бібліятэкаркі.Ці не важнейшым падаецца тое, што пасля рэформаў непазбежна пацерпіць такі бок бібліятэчнае працы, як папулярызацыя беларускай літаратуры:
«Гэты фонд застаўся без гаспадара! Кіраўніцтва мусіла прадумаць гэтае пытанне. А так перад аддзеламі ніякіх задачаў не ставілі, хаця гэта ж не проста кніжкі перадалі — гэта частку працы перадалі! З фондамі трэба працаваць, літаратуру трэба прапагандаваць! І ёсць спецыфіка працы з беларускім фондам — перадусім гэта веданне мовы.
Пра расейскую літаратуру паклапоцяцца ў іншай краіне, у нас і так клопату пра расейскую літаратуру залішне: чаму, да прыкладу, Булгакава трэба 30 асобнікаў, а Барадуліна — толькі 5?Можа, трэба 40? Гэта ж Беларусь».
Рэфармаванне аддзела на агульным сходзе дырэктар бібліятэкі Аляксандар Сёмкін патлумачыў так: маўляў, гэта нонсэнс, калі ў Беларусі створаны аддзел беларускай літаратуры. Вось у Расіі няма аддзела расейскай літаратуры, і гэта слушна.
Бібліятэкаркі не згодныя. Яны кажуць, што трэба ўлічваць тое, што склалася гістарычна. Перадусім таму, што чытачам было зручна працаваць з багатым фондам, сабраным адмыслоўцамі:
«Пакуль мы да ўсяго гэтага звыкнем! Нешта знаходзіцца ў іншым аддзеле, нешта ўвогуле невядома дзе. А чытачы жывуць тут і цяпер! Тое, што мы скажам: „Прыходзьце праз два гады, усё нармалізуецца“, для іх непрымальна. Нехта ўжо і скончыць сваё даследаванне, скончыць ВНУ».
Беларускага аддзела не будзе ў абласным цэнтры, дзе ёсць пяць вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку ўніверсітэт, дзе рыхтуюць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Бібліятэкаркі адкрыта пратэставаць баяцца: невыпадкова і гавораць пра ўсё ананімна, бо кіраўніцтва ўвесь час нагадвае ім пра тэрміны працоўных кантрактаў. Не пратэстуюць і пісьменніцкія грамадскія арганізацыі. Сустрэўся з дырэктарам бібліятэкі хіба толькі старшыня абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы» Ёсіф Навумчык:
«Пачалося з таго, што гадыА цяпер у бібліятэцы і няма сустрэч з пісьменнікамі, якіх можна назваць гонарам беларускай нацыі! А пасьля неаднаразовых выказванняў Аляксандра Лукашэнкі, што з беларускай мовай у нас усё вырашана, пачаўся наступ на ўсё беларускае. Ен неафіцыйны, нідзе не абвешчаны, ёле ён ёсць і на Віцебшчыне, і па ўсёй Беларусі».паўтара-два таму замянілі загадчыцу аддзела беларускай літаратуры. Маўляў, яна звязана з беларускімі коламі, запрашае пісьменнікаў…
На афіцыйным узроўні 2012 год абвешчаны Годам кнігі. Але гэта не спыняе тых, хто спісвае беларускія выданні, якія праз