За тыдзень твор прыхільнікаў адной з самых папулярных карцін усіх часоў пагледзелі больш за 1 млн разоў.

Фільм, які цалкам узнаўляе арыгінальную карціну, быў складзены з 472 адрэзкаў даўжынёй 15 секунд.

Карыстальнікі выбіралі свае любімыя эпізоды фільма, пасля чаго прайгравалі іх любымі ўпадабанымі ім сродкамі. Усяго кожны карыстальнік мог прайграць да 3 фрагментаў. Пасля гэтага кіраўнікі праекта выбралі найлепшыя фрагменты, злучыўшы іх у адзін фільм.

Галоўным патрабаваннем было прытрымліванне сцэнару і тэксту дыялогаў, ва ўсім астатнім карыстальнікі маглі праявіць фантазію. У ход ішла як акторская ігра, так і розныя віды анімацыі — кампутарная, лялечная і нават пластылінавая.

Для аднаўлення спецэфектаў выкарыстоўваліся самыя розныя сродкі —
так, у адной са сцэн у якасці светлавога мяча Люка Скайуокера выкарыстаная мухабойка. Таксама былі дададзеныя алюзіі на іншыя вядомыя творы сусветнага кінематографа — ад фільмаў Інгмара Бергмана да мультыплікацыйнага фільма «Жоўтая падводная лодка» з удзелам гурта «Бітлз».
Паведамляецца, што сам Джордж Лукас і яго кампанія Lucasfilms выказалі праекту сваю падтрымку.

Фільм «Зорныя войны: Новая надзея» выйшаў у пракат 25 мая 1977 і зрабіўся адным з самых папулярных навукова-фантастычных фільмаў XX стагоддзя. Фільм атрымаў 6 «Оскараў», а таксама спарадзіў шэраг сіквелаў, прыквелаў, кніг і кампутарных гульняў, якія складаюць сусвет «Зорных войнаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?