У найбліжэйшыя 100 гадоў колькасць жыхароў Японіі зменшыцца на дзве траціны — з 127 млн 700 тыс. да 42 млн 900 тыс. чалавек, сведчаць дадзеныя ўрадавага дакладу.

Пры гэтым на працягу бліжэйшых 50 гадоў сярэдняя працягласць жыцця жанчын складзе 90 гадоў, мужчын — 84 гады.

Паказчык сярэдняй працягласці жыцця ў краіне — адзін з самых высокіх у свеце.

Па версіі аўтараў даследавання,

прычынай драматычных змяненняў у дэмаграфічнай сітуацыі ў Японіі стане эканамічная сітуацыя,
з-за якой шматлікія маладыя людзі ўжо зараз адмаўляюцца заводзіць сем’і і мець дзяцей.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?