«Я па-ранейшаму лічу, што для поспеху гэтай сустрэчы неабходна калі не вырашыць цалкам, то прынамсі больш энергічна вырашаць канфліктныя пытанні», — сказаў патрыярх у інтэрв’ю сербскай газеце «Вячэрнія навіны», пераклад якой публікуе сайт патрыярхата.

Па яго словах, СМІ падкрэсліваюць «выключна сенсацыйны аспект магчымай сустрэчы», у той час як патрыярху «вельмі не хацелася, каб яе эфект звёўся толькі да яе сенсацыйнасці».

«Для таго каб яна была сапраўды карысная для далейшага развіцця адносін паміж РПЦ і Рымска-каталіцкай царквой, неабходна сумеснымі намаганнямі радыкальна змяніць да лепшага атмасферу гэтых адносін пасродкам урэгулявання існуючых паміж намі праблем», — заявіў патрыярх.

Закранаючы тэмы, звязаныя з захопамі, як іх называюць у Маскоўскім патрыярхаце, грэка-каталікамі праваслаўных храмаў ва Украіне, ён указаў на тое, што Расійская царква зусім нядаўна прапаноўвала адрадзіць чатырохбаковую камісію з удзелам Ватыкана, Маскоўскага патрыярхата, Украінскай праваслаўнай царквы і Украінскай грэка-каталіцкай царквы.

«Але каталіцкі бок паставіўся да нашай прапановы вельмі халодна», — канстатаваў кіраўнік РПЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?