Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова 30 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Як толькі мы ўбачым паказчык інфляцыі за студзень, мы разгледзім пытанне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання», — сказала яна.

Ермакова ўдакладніла, што разгляд пытання аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання адбудзецца ў першай палове лютага.
«У нейкай ступені стаўка рэфінансавання будзе зніжана», — сказала яна.

На думку кіраўніка Нацбанка, зніжаць стаўку рэфінансавання неабходна плаўна. «Каб зноў не раскруцілася грашовая маса, трэба ісці на больш павольнае зніжэнне стаўкі рэфінансавання», — растлумачыла Ермакова, каментуючы снежаньскае павышэнне стаўкі рэфінансавання на 5%.

Летась стаўка рэфінансавання павышалася ў Беларусі 12 разоў. Апошняе павышэнне, з 40 да 45%, адбылося 12 снежня.

Стаўка рэфінансавання — інструмент грашова-крэдытнага рэгулявання, з дапамогай якога Нацбанк уздзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах юрыдычных і фізічных асоб і крэдытах, што даюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?