На гэтым тыдні тэмпература апусціцца да мінус 27–32 на поўначы, 22–27 на поўдні
Прагноз надвор’я на 31 студзеня — 2 лютага.
Зімовая раніца, photo.bymedia.net
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 31 студзеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–21°С, месцамі мінус 22–24°С, днём мінус 12–18°С.
У Мінску 31 студзеня пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 17–19°С, днём мінус 13–15°С.
1–2 лютага ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 20–27°С, пры праясненнях мінус 28–32°С; днём мінус 15–22°С, у асобных раёнах мінус 23–25°С.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ