Жыхар пасёлка Усход Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць мясцовае аддзяленне банка.
Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Магілёўскай вобласці, раней не судзімы
28 студзеня ў 18.55 перад закрыццём аддзялення мужчына прыйшоў да банка і, калі касір выходзіла, ударыў яе бутэлькай па галаве, спадзеючыся, што калі яна страціць прытомнасць, ён зможа ўкрасці з банка наяўныя грошы. Аднак жанчына не страціла прытомнасць ад удару, больш за тое, павярнуўшыся, пазнала зламысніка.
Падазроны ў нападзе на банк паспрабаваў уцячы. Пасля спробы рабавання ён не начаваў дома. Тым не менш, дзякуючы аператыўным дзеянням праваахоўнікаў, 29 студзеня ён быў затрыманы.
Распачата крымінальная справа, праводзіцца следства.





