13 лютага пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску пяройдзе наанлайн-аплату ўсіх візавых збораў. З гэтай даты ўсе заявы на атрыманне брытанскай візы павінны запаўняцца і аплачвацца анлайн у далярах ЗША.
«Аплата павінна быць зроблена праз нашу электронную сістэму падачы заявак у інтэрнэце да таго, як заяўнік асабіста наведае пасольства Вялікабрытаніі для здачы біяметрычных даных, а таксама для выдачы раздрукаванай формы заяўкі», — гаворыцца ў паведамленні.





