Адміністрацыя мікашэвіцкага «Граніта» адмовіла ў рэгістрацыі першаснай суполцы Беларускага незалежнага прафсаюзу. Старшыня БНП Мікалай Зімін расказаў «НН», што адказ падпісаны начальнікам юрыдычнага аддзела прадпрыемства. У ім гаворыцца, што адміністрацыя не атрымала поўны пакет неабходных для рэгістрацыі дакументаў.

«Гэта адпіска. Па-першае, дзіўна, што нам адказаў не гендырэктар, а начальнік юрыдычнага аддзелу. Па-другое, у тым адказе не гаворыцца, якіх канкрэтна дакументаў не хапае», — падкрэслівае Зімін. З моманту падачы заяўкі, тым часам, прайшло тры тыдні.

Па словах старшыні БНП, першапачаткова ў Лунінецкім райвыканкаме адмовіліся рэгістраваць суполку. Па той прычыне, што паўнамоцтвы выдзеліць юрыдычны адрас, неабходны для рэгістрацыі, мае толькі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якое з’яўляецца ўласнікам прадпрыемства. Мікалай Зімін дапускае, што з міністэрства маглі гэтыя паўнамоцтвы пераадрасаваць непасрэдна на «Граніт».

Нагадаем, што напрыканцы снежня 2011 года некалькі соцень рабочых РУВП «Граніт» выйшлі з афіцыйнага прафсаюза. З іх больш за Больш як 200 чалавек увайшлі ў суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?