Кіраўніцтва РУП «Нацыянальныя спартыўныя латарэі» адмовілася заплаціць рэалізатарам ў Брэсце надбаўку за працу ў халодны час года. У знак пратэсту працаўнікі заявілі, што 31 студзеня не выйдуць на працу.

Рэалізатары латарэй «Суперлато» атрымліваюць 10% ад выручкі за прададзеныя квіткі ў якасці аплаты працы і яшчэ 20% на працягу трох зімовых месяцаў за працу ў халодны час года.

— Раней нам абяцалі плаціць надбаўку за холад на працягу трох месяцаў, то бок, за снежань, студзень, люты, — кажа рэалізатарка Вольга. — Аднак учора брыгадзір сказаў, што за навагодні тыраж, за які мы атрымалі самую вялікую выручку, не заплацяць. А толькі за 360-ы тыраж, які мы рэалізуем ў другой палове студзеня і ў лютым. Таму мы вырашылі заўтра не выйсці на працу. Мы і так працуем і ў дождж, і ў снег. І сядзім на працэнце, стабільнага заробку ў нас няма. Мы спадзяваліся атрымаць хоць якую капейку за рэалізацыю навагодніх латарэй, бо, вядома, навагодні тыраж разыходзіцца больш за ўсё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?