Усе ўмовы для росту зарплаты да 500 даляраў ёсць — трэба толькі працаваць. Такое меркаванне старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова выказала 30 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Зарплата да 500 даляраў можа дарасці, але толькі ў тым выпадку, калі яна будзе зароблена і ў выглядзе выручкі паступіць на разліковыя рахункі. Усе ўмовы для гэтага ёсць. Трэба толькі працаваць», — заявіла Ермакова.

Кіраўнік Нацбанка паабяцала, што «эмісійныя грошы на выплату заработнай платы ў выглядзе крэдытаў не пойдуць, таму што Нацыянальны банк выключыў эмісійныя крыніцы расходу грошай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?