У вёсцы Лукавыя Астравецкага раёна ў ноч на 27 студзеня загарэўся дом. На месца здарэння выехалі пяць пажарных камандаў, хуткую дапамога, супрацоўнікі раённых электрасетак, супрацоўнікі міліцыі.
Калі выратавальнікі прыехалі, дом гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару аднапавярховай драўлянай хаты цалкам знішчаны дах, абвалілася перакрыцце, пашкоджаныя сцены.
Гэты дом належыць
А прачнуўся каля дзвюх гадзін ночы ад паху дыму. Убачыў, што лямпа звалілася да сцяны, сцяна ўжо гарэла. Мужчына спрабаваў сам патушыць пажар, але не атрымалася. Тады ён расказаў пра здарэнне суседцы, тая пазваніла свайму сыну − вартаўніку «Кардоннай фабрыкі «Альхоўка». А вартаўнік ужо патэлефанаваў у 101 і накіраваў на месца здарэння пажарную дружыну фабрыкі.





