Хойніцкі РАУС вядзе следства па факце гібелі аднаго і ранення другога зуброў.
25 студзеня ў Брагінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету паступіла паведамленне, што на поле блізу адселенай вёскі Мокіш Хойніцкага раёна знойдзены зубры, адзін з якіх нерухомы.
Як паведамілі ў Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, рэйдавая група ў складзе прыродаахоўных інспектараў, паляўніцтвазнаўцаў Палескага дзяржаўнага
Устаноўлена, што ўзрост адной самкі зубра — 12–14 гадоў, другой, з эмбрыёнам, — прыкладна восем гадоў. Агульная вага зуброў 700 кг. Урон, нанесены незаконнай здабычай зуброў, склаў амаль 30 млн. рублёў.
У Хойніцкім РАУС не паведамляюць пра падазроных у забойстве зуброў, спасылаючыся на тое, што праводзіцца праверка. Як стала вядома БелаПАН, у раёне палявалі іншаземцы, грамадзяне адной з краін Балтыі.
Верагодна, яны і забілі самак зуброў і не праінфармавалі пра гэта праваахоўныя ці паляўнічыя структуры. Замежныя паляўнічыя паехалі на радзіму, а затым былі знойдзены самкі зуброў.Меркаванне аб тым, што забілі зуброў менавіта гэтыя паляўнічыя, грунтуецца на экспертызе куль. Ёсць інфармацыя, што замежныя грамадзяне пераблыталі зуброў з дзікамі.





