30 студзеня рада Руху «За Свабоду» прыняла рэзалюцыю аб фармаце ўдзелу ў палітычнай кампаніі выбараў 2012 года.
Рух «За Свабоду» не будзе вылучаць сваіх кандыдатаў, але гатовы падтрымаць кампаніі тых, якія падзяляюць мэты і каштоўнасці руху «За Свабоду».
Разам з тым Рух «За Свабоду» звяртаецца да ўсіх кандыдатаў ад дэмсілаў з прапановай зняць свае кандыдатуры перад пачаткам галасавання, калі ў краіне будуць палітвязні, а практыка прымянення выбарчага заканадаўства істотна не палепшае.
У рашэнні рады адзначаецца, што «ў Беларусі не існуе паўнавартаснага заканадаўчага органа», улады «праводзяць палітыку неканстытуцыйнага абмежавання грамадзянскіх правоў і свабодаў», а таксама «адмаўляюцца дэмакратызаваць выбарчае заканадаўства і практыку яго прымянення». Таксама ў Беларусі ёсць палітвязні, працягваецца «вельмі небяспечная палітыка самаізаляцыі».
Рада руху «За Свабоду» лічыць, што галоўная мэта ўдзелу ў палітычнай кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў 2012 года — гэта «прадстаўленне альтэрнатывы сённяшняму рэжыму і павелічэнне падтрымкі дэмакратычных сілаў шырокім грамадствам».
«Найбольш дзейны механізм дасягнення такой мэты —





