З’яўленне такіх робатаў стане магчымым дзякуючы распрацоўцы звышхуткасных камп'ютараў і новага праграмнага забяспечання, паведамляе Reuters.
Дыскусія пра этычнасць выкарыстання новага тыпу робатаў разгарэлася пасля таго, як 26 студзеня Пентагон абвясціў аб закупцы 100 тысяч беспілотнікаў, што шырока выкарыстоўваюцца ў Афганістане.
Цяпер машыны дыстанцыйна кіруюцца аператарамі з ЗША, аднак у будучыні чалавечы фактар плануецца выключыць,замяніўшы яго сістэмамі штучнага інтэлекту, гаворыцца ў дакладзе ВПС ЗША аб плане развіцця беспілотных лётных апаратаў да 2047 года.
«Сістэмы змогуць прымаць баявыя рашэнні і дзейнічаць у прававым полі без прыцягнення чалавечага фактару», — гаворыцца ў дакладзе.