Белтэлерадыёкампанія абвясціла пра пачатак кастынгу вядучых для тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь-ТБ». «Запрашаюцца мэтанакіраваныя, таленавітыя і харызматычныя людзі, якія жадаюць дарыць тэлегледачам добры настрой», — паведамляе ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

«Кастынг плануецца праводзіць ўвесь час для фарміравання банка даных вядучых. Спецыяльна створаная камісія ў складзе кіраўнікоў тэлеканалаў і тэлевізійных прафесіяналаў Белтэлерадыёкампаніі будзе штоквартальна адбіраць кандыдатаў на ролю вядучых. Перш чым патрапіць у эфір, пачаткоўцам трэба прайсці навучанне ў нашай «Школе тэлевізійных кадраў», — распавёў намеснік дырэктара Агенцтва тэленавін Юрый Гроераў.

Асноўныя патрабаванні да прэтэндэнтаў: узрост старэйшы за 23 гады, добрая дыкцыя, пісьменнае маўленне, уменне імправізаваць, свабоднае валоданне беларускай і рускай мовамі.

Анкета размешчана на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by у раздзеле «Увага, кастынг!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?