Затрыманы ва Украіне беларускі хакер дзейнічаў у складзе злачыннай групы, якая абрабавала некалькі банкаў.
Па звестках украінскіх следчых, хакеры самі выкарыстоўвалі канфідэнцыйную банкаўскую інфармацыю і прадавалі яе на закрытых інтэрнэт-форумах іншым злачынцам. Скрадзеныя ў банках грошы хакеры ананімна пераводзілі праз замежныя працэсінгавыя цэнтры, потым адмывалі іх і размяркоўвалі паміж сабой.
Следствам займаецца ўкраінскае ўпраўленне па барацьбе з кіберзлачыннасцю МУС Украіны. Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў той момант, калі ён спрабаваў праз пасярэдніка набыць візу для ўезда ў краіны Еўрасаюза.
Цяпер вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі затрыманага ў Беларусь.
0
0
0
0
0
0