Пошукам зніклых «вясельных» грошай прыйшлося займацца супрацоўнікам Цэнтральнага РУУС Мінска ў мінулыя выходныя.
Як паведаміла БелаПАН
Пералічыўшы «вясельныя» грошы, падораныя гасцямі і сабраныя на вясельным конкурсе, маладая аб’яднала іх і схавала. Пасля першай шлюбнай ночы муж і жонка пакінулі гасцініцу, а потым высветлілася, што «вясельных» грошай няма. На іх пошук былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі.Яны высветлілі, што 65 мільёнаў рублёў маладыя забыліся ў гасцініцы. Адміністратар вярнула ўсе грошы ў цэласці і захаванасці.
Пакуль маладая сям’я шукала грошы, вяселле ў другі дзень ішло без іх.