Маскоўская паліцыя затрымала 49 чалавек за спробу правядзення несанкцыянаванай акцыі пратэсту на Трыўмфальнай плошчы ў Маскве, паведамілі ў галоўным упраўленні МУС Расеі па Маскве.

Як удакладнілі ў прэс-службе, затрыманыя былі дастаўленыя ў пастарункі для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле «парушэнне правілаў правядзення мітынгаў і пікетаў».

Прадстаўнікі апазіцыі традыцыйна праводзяць мітынгі ў абарону 31-га артыкула расійскай канстытуцыі, якая гарантуе свабоду сходаў, кожны месяц, у якім ёсць 31-е.

Усяго, па дадзеных паліцыі, у акцыі ўдзельнічала каля 100 чалавек, асвятлялі яе 40 прадстаўнікоў СМІ.

Сярод затрыманых — лідэр незарэгістраванай партыі «Іншая Расія» Эдуард Лімонаў. Яго затрымалі адразу ж пасля таго, як ён прыйшоў на плошчу.

Затрыманнямі скончылася акцыя пратэсту і ў Санкт-Пецярбургу, дзе дэманстранты сабраліся каля Гасцінага двара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?