Паўабаронца скасаваў сёння кантракт з «Барселонай» і ў статусе свабоднага агента падпісаў кантракт з грэцкім «Алімпіякасам» з Пірэя.

Дамова разлічаная да чэрвеня 2012 года з магчымасцю яго працягу, паведамляе Прессбол.

***

Заснаваны ў 1925 г. «Алімпіякас» — самы тытулаваны клуб Грэцыі, ён 38-разовы чэмпіён краіны (у «Панацінаікаса» — 20 тытулаў, АЕКа — 11).

З 1997 г. «Алімпіякас» станавіўся чэмпіёнам 15 разоў: 1997–2003, 2005–2009, 2011 гады. У сёлетнім першынстве грэцкай суперлігі займае 2-і радок, на 5 балаў адстаючы ад свайго заклятага суперніка — «Панацінаікаса».

«Алімпіякас» сёлета браў удзел у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, заняў трэцяе месца пасля «Арсенала» і «Марселя»

і будзе гуляць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы з казанскім «Рубінам».

*** А.Глеб у 2001—2005 гг. гуляў за «Штутгарт», у 2005–2008 — за лонданскі «Арсенал», затым па сезоне правёў у «Барселоне», затым у арэндзе ў «Штутгарце», «Бірмінгеме», а са жніўня 2011 г. ў нямецкім «Вольфсбургу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?