У сталіцы стала прыкметна менш маршрутных таксі. У чым прычына гэтага? На гэтае пытанне адказаў Валер Сасіноўскі, намеснік начальніка планава-камерцыйнага аддзела ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» у інтэрв'ю газеце «Рэспублiка».

— На пачатку 2011 года ў Мінску налічвалася 895 маршрутных таксі, а на 1 студзеня 2012 года іх колькасць скарацілася да 646. Афіцыйных перавозчыкаў за год стала менш на 29, засталося каля сотні, — канстатуе Валер Сасіноўскі. — Асноўная прычына — рэзкае павелічэнне выдаткаў на ўтрыманне маршрутак. Выраслі цэны на бензін і запчасткі, а кошт праезду даводзіцца стрымліваць — інакш людзі проста перастануць карыстацца таксі. Першымі «здаліся» самыя непапулярныя маршруты, дзе пасажыраў і да крызісу было мала. Потым прыйшлося адмаўляцца ад маршрутаў «ад парога да парога», дзе пасажыры едуць ад першага прыпынку да канцавога, і ад тых, дзе мала людных прыпынкаў.

Сяргей Грыдзюшка, дырэктар ТАА «МТ-Экспрэс», член праўлення «Беларускага саюза транспартнікаў», заўважыў: «646 — гэта заяўленая колькасць маршрутных таксі. На лінію цяпер рэальна выходзяць толькі 500—550 аўтамабіляў, а напачатку 2010 года было больш за 1000. Складана штосьці прагназаваць, але, хутчэй за ўсё, сёлета знікне яшчэ каля 10% перавозчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?