На развіццё сферы культуры Гродзенскай вобласці ў 2012 годзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў накіруюць каля Br110 млрд. Аб гэтым у Гродне паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка, які прыняў удзел у выніковай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, перадае БЕЛТА.
Значныя сродкі будуць накіраваныя на аднаўленне аб’ектаўНа гэтую навіну хутка адрэагаваў сайт regnum.by, філія расійскага «імперскага» сайта regnum.ru. Маўляў, «міністерство культуры Белоруссіі» будзе аднаўляць літоўскія і польскія замкі.гісторыка-культурнай спадчыны. У рамках праграмы «Замкі Беларусі» ў 2012 годзе са сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў прадугледжана фінансаванне рэстаўрацыі унікальных Крэўскага, Гальшанскага, Лідскага замкаў і іншых аб’ектаў.
Далей ідзе кароткая гістарычная даведка адносна гэтых замкаў і постацей, што былі з імі звязаныя: Міндоўг, Гедымін, Ягайла. Напрыклад, апошняга абвінавачваюць у тым, «што стаўшы польскім каралём, ўзяў на сябе абавязкі распаўсюдзіць каталіцызм ва ўсіх сваіх уладаннях, у тым ліку рускія землі (тэрыторыя цяперашняй Беларусі)».
У Лідскім жа замку жыў «закляты недруг» Вялікага княства Маскоўскага хан
А падчас падзей 1794 у Лідзе ад расійскіх войскаў адбіваўся атрад Тадэвуша Касцюшкі, які «змагаўся за аднаўлення Польшчы ў межах 1772 года». Караткевіч называецца «савецкім», а не беларускім пісьменнікам.
«Міністэрства культуры Беларусі надае асаблівую ўвагу аднаўленню помнікаў, якія нагадваюць пра часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Савет міністраў Беларусі пастановай № 17 ад 6 студзеня зацвердзіў дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі» на 2012–2018 гады, у рамках якой прадугледжаны рэстаўрацыя і аднаўленне замкаў польскіх магнатаў», — піша regnum.by.
Таксама сайт нагадвае, што ў 2004 годзе ўлады Беларусі аднавілі сядзібу Касцюшкі ў Косаве (Брэсцкая вобласць). «Сядзіба Касцюшкі была спаленая ў жніўні 1942 года беларускімі партызанамі. На аднаўленне сядзібы (па малюнках XIX ст.) і арганізацыю музея Тадэвуша Касцюшкі былі выдаткаваныя грошы беларускага дзяржбюджэту, а таксама грант урада ЗША».Выглядае, што аўтарам сайта больш хацелася, каб Міністэрства культуры вылучала грошы на артэфакты расійскай прысутнасці ў Беларусі, а тут выходзіць не