У Беларусі могуць быць унесены змены ў правілы дарожнага руху, што тычацца абмежавання хуткасці транспартных сродкаў на дарогах у марознае надвор’е.Пра гэта паведаміў 7 лютага на
Нагадаем, у канцы мінулага тыдня на шэрагу аўтадарог краіны былі ўведзены абмежаванні хуткасці руху ў сувязі з моцнымі маразамі. Так, напрыклад, рух па МКАД быў абмежаваны 50 км/гадз замест звычайных 90 км\гадз.
Як адзначыў Галаўнёў, вялікая колькасць аварый у апошнія тыдні на МКАД стала вынікам таго, што кіроўцы няправільна выбіралі хуткасць, не ўлічвалі ўмовы надвор’я і асаблівасці счаплення шын з дарогай. У сувязі з гэтым у якасці эксперыменту было прынята рашэнне пра абмежаванне хуткаснага рэжыму.
«Гэтага можна было б не рабіць, калі б кіроўцы паводзілі сябе ў адпаведнасці з умовамі надвор’я і правіламі дарожнага руху. Але паколькі ў нас пакуль гэтага няма, мы і ўвялі гэтыя абмежаванні», — растлумачыў прадстаўнік дарожнага дэпартамента.
Эфектыўнасць гэтай меры будзе прааналізавана, і, магчыма, пасля з’явяцца змены ў правілах дарожнага руху адносна абмежавання хуткасці транспартных сродкаў на дарогах у марознае надвор’е.
Галаўнёў звярнуў увагу,
што прымяненне соляў пры тэмпературы 20 градусаў марозу і ніжэй выклікае галалёд. «Гэта такі парадокс, які трэба ведаць»,— падкрэсліў прадстаўнік «Белаўтадара». У такіх выпадках выкарыстоўваецца пясок ці адсевы драблення буйных горных парод.
У цэлым ён пазітыўна ацаніў працу дарожных службаў у складаных умовах надвор’я апошняга тыдня. «Мы не дапусцілі ні ўтварэння затораў, ні зрываў руху маршрутнага транспарту ці спецслужбаў», — заявіў Галаўнёў.