Фота Андрэя Лянкевіча.

Фота Андрэя Лянкевіча.

14 лютага ў Мінску пайшоў з жыцця дысідэнт савецкіх часоў, арганізатар падпольных выставаў памяці рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў, мастак-авангардыст Тодар Копша.

Мастак Тодар Копша пісаў карціны ў абстракцыянісцкай манеры. Ягоныя палотны пабудаваныя на колерных асацыяцыях, у іх прэвалюе своеасаблівае ўспрыняцце формы, праз якую ён імкнуўся зразумець сутнасць.

У апошнія гады Копша захапіўся калажамі.

Тодар Копша (Фёдар Кацапаў) нарадзіўся ў 1939 годзе ў Слаўгарадзе.
Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню. Тодар «надта рана» зацікавіўся авангардным мастацтвам, што перашкодзіла яму падоўжыць мастацкую адукацыю.

Вялікую частку біяграфіі характарызуе як «творчы перыяд маўчання».

Браў удзел у кватэрных, а потым — адкрытых авангардных выставах.
Працы мастака знаходзяцца ў прыватных зборах у Германіі, Швейцарыі, Нарвегіі, Японіі, ды Ізраілі. Усё сваё жыццё працуе па-за межамі Саюза мастакоў. Знакаміта карціна Тодара Копша «Сон».
Глядзі яшчэ: Тодар Копша: «Мяне цікавіць вечнасьць»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?