«Ляпіс Трубяцкой» анансаваў назву новага альбома, які абяцае быць самым жорсткім з усёй творчасці гурту. Сяргей Міхалок кажа, што

альбом будзе надзвычай актуальным — «Ляпісы» будуць займацца фактычна журналістыкай з дапамогай музыкі, граючы песні паводле самых гарачых падзеяў.

«Рабкор — гэта вельмі ёмісты і вельмі шматзначны панятак, — цытуе Сяргея Міхалка Generation.by. — З аднаго боку, гэта гучыць як назва музычнага стылю, па аналогіі з хардкорам, брэйккорам, ска-корам,

гэта такая музыка паўсталых рабоў.
І я магу сказаць, што новы альбом будзе самым лютым і жорсткім з усіх запісаў, калі-небудзь зробленых групай „Ляпіс Трубяцкой“.

З іншага боку, „Рабкор“ — гэта скарачэнне ад старога панятку „рабочы карэспандэнт“. А мы цяпер будзем займацца менавіта што музычнай журналістыкай. Не ў сэнсе напісання артыкулаў пра музыку, а ў сэнсе напісання песень-перадавіцаў па гарачых слядах падзей.

Гэта не кан’юнктура, гэта сучаснае і актуальнае мастацтва, як я яго разумею. Мастацтва, якое адбываецца тут і цяпер.
Музычная гонза-журналістыка. А 
тое, што песні, напісаныя па такім прынцыпе, могуць хутка састарэць — гэта мяне не хвалюе.
Больш за тое, я да гэтага імкнуся!
Я мару пра тое, каб праз 5 ці 10 гадоў людзі наогул не разумелі, пра што мы спявалі ў 2012 годзе. Каб усе гэтыя праблемы зніклі з жыцця людзей.
І тады мы зноў вернемся да песень пра каханне, кветачкі і Млечны шлях».
Цяпер гурт знаходзіцца ў туры «Не быць скотам». Кожны канцэрт якога адбываецца з надвычайным аншлагам.

«У нас цяпер адбываецца перазагрузка канцэртнай праграмы, — тлумачыць Міхалок. — Мы зноў граем песні „12 обезьян“,„Пульс эпохи“ ды іншыя нумары, якія ўсяго пару гадоў таму многім здаваліся надуманымі, адарванымі ад рэальнасці.

Нашы песні пра „маладосць і радасць, анархію і лютасць“ выглядалі буфанадай, і толькі цяпер раптам усім стала зразумела, што гэта ніякія не сны і не метафары, гэта мастацкі рэалізм у чыстым выглядзе. Гэтыя песні толькі цяпер пачалі па-сапраўднаму чапляць людзей за жывое — толькі гэтым я і магу растлумачыць тое, што з кожным канцэртам на нас ходзіць усё больш і больш народу, усё роўна — мегаполіс гэта ці раённы цэнтр».

Ці плануе Сяргей Міхалок прыехаць у Беларусь, пасля таго, як пракуратура вырашыла не заводзіць на яго крымінальную справу?
На пытанне «Нашай Нівы» прэсавы сакратар гурта Аляксандр Бергер адказаў: «Пра гэта асабіста мне нічога не вядома. У рэшце рэшт,
гэта асабістая справа Міхалка, у любым разе наўрад ці ён будзе апавяшчаць шырокую грамадскасць аб сваім прыездзе. Прынамсі, у Мінск на белым кані ўязджаць не будзе».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?