Мядзведзеў, Лукашэнка й Пуцін на сустрэчы ў Маскве ў лістападзе 2011.

Мядзведзеў, Лукашэнка й Пуцін на сустрэчы ў Маскве ў лістападзе 2011.

Закранаючы ў сваім артыкуле ў газеце «Советская Белоруссия» эканамічную сітуацыю, старшыня савета рэспублікі, акадэмік Анатоль Рубінаў, піша: «Дазволю сабе выказаць асабістае меркаванне:

без увядзення адзінай валюты гэтыя праблемы не вырашыць. Прычым, у першую чаргу, па маім перакананні, неабходна ўвесці яе ў рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, прыняўшы ў якасьці адзінай валюты расійскі рубель.
Чым раней такое рашэнне будзе прынята, тым хутчэй мы зможам развіць інтэграцыйныя працэсы»
Рубінаў — адзін з самых блізкіх да Лукашэнкі чыноўнікаў.
Ён доўгі час быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а цяпер займае фармальна трэцюю пасаду ў дзяржаве: ён старшыня так званага «савета рэспублікі», верхняй палаты парламента, якую фармуе сам Лукашэнка і ягоная абласная вертыкаль.
72-гадовы Рубінаў праславіўся не толькі як навуковец ці дзяржаўны дзяяч.
Ён яшчэ і паэт, аўтар папулярнага верша пра нацыянальны характар усходніх славян, вядомага па словах «дух з туалецішча».
Увядзення адзінай валюты дабіваецца Расія.
Маскве гэта трэба, бо гэта будзе такая фінансавая і эканамічная прывязка да Расіі, з якой Беларусі немагчыма будзе вырвацца.
Лукашэнкаўцы доўгі час працівіліся такому развіццю падзей.
У выніку неэфектыўнасці збудаванай імі эканамічнай мадэлі яны маюць заўсёдную патрэбы ў субсідыях з Масквы.
Адмовіцца ад расійскіх субсідый яны не могуць, бо баяцца страціць уладу.
У гэтым драма Беларусі. Калі ў другіх краінах кіраўніцтва проста мяняецца ў выпадку правалу, то лукашэнкаўцы здаюць усё новыя элементы суверэнітэту ўзамен на новыя субсідыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?