Прафсаюз РЭП заклікае дапамагчы сябрам Беларускага незалежнага прафсаюза з прадпрыемства «Граніт». І аб’явіў збор сродкаў для аказання ім матэрыяльнай дапамогі.

Ахвяраваць грошы можна

на рахунак Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў і хімікаў, 3015203810013, УНП 600393358, аддзяланне ААТ «Беларусбанк» г. Салігорск, код 153001917 з пазнакай «У падтрымку прафкама РУВП «Граніт»,

а таксама

на рахунак Беларускага прафсаюза работнікаў РЭП 3015740491014, УНП 100670495, у аддзяланні 539 ААТ «Белінвестбанк» г.Мінск, код 739 з пазнакай «у фонд салідарнасці».

Падрабязная інфармацыя тут.

Нагадаем, што лідара незалежнага прафсаюза «Граніта» Алега Стахаевіча звольнілі пасля спробы зарэгістраваць прафсаюзную ячэйку на прадпрыемстве. Яшчэ дзве сотні чалавек, якія напісалі заявы аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюза, аказаліся пад ціскам з боку кіраўніцтва «Граніта». Трох з іх ужо звольнілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?