19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу наляцела раптоўная завіруха.

19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу наляцела раптоўная завіруха.

Кіроўцы аўто масава сігналілі акцыі.

Кіроўцы аўто масава сігналілі акцыі.

Мітынг сабраўся, нягледзячы на застрашванне.

Мітынг сабраўся, нягледзячы на застрашванне.

Для многіх Плошча стала дарогай у жыццё.

Для многіх Плошча стала дарогай у жыццё.

«За свабоду» было лозунгам той кампаніі.

«За свабоду» было лозунгам той кампаніі.

Плошча адбывалася ў люты мароз.

Плошча адбывалася ў люты мароз.

Прэзідэнцкія выбары 19 сакавіка 2006, якія прызналі сфальсіфікаванымі міжнародныя арганізацыі, вывелі на Плошчу некалькі дзясяткаў тысяч абураных людзей. Нягледзячы на холад і завіруху, адбыўся найбольшы мітынг дзесяцігоддзя.

Сабраліся і назаўтра. 20 сакавіка

моладзь, у адказ на нерашучае маўчанне палітыкаў, гукнула «Застаемся!» і паставіла на Плошчы першыя намёты,
вакол якіх шчыльным колам сталі людзі.
Мястэчка пад бел-чырвона-белымі сцягамі прастаяла ў цэнтры Мінска, насупраць рэзідэнцыі, да 24 сакавіка —
у лютыя маразы, аточанае «ціхарамі», якія хапалі ўсіх, хто спрабаваў пранесці на Кастрычніцкую ежу і цёплую вопратку.

Напярэдадні Дня Волі нервы аднаго з бакоў процістаяння не вытрымалі:

а 3-й ночы 24 сакавіка спецназ брутальна знішчыў намётавы гарадок, арыштаваўшы некалькі соцень яго насельнікаў. Усяго каля тысячы чалавек прайшлі ў тую вясну праз арышты і «суткі».

Многае тады было ўпершыню. Упершыню была асэнсаваная гіганцкая роля інтэрнэту як сродка непадкантрольнай камунікацыі. Упершыню, пасля гадоў апатыі і бязвер’я, прыхільнікі пераменаў пабачылі, колькі іх насамрэч многа. Упершыню пратэст замацаваўся на галоўнай, інаўгурацыйнай плошчы краіны, дзе некалі стаяў помнік Сталіну.

Плошча-2006 выглядала, пісаў палітолаг Віталь Сіліцкі, як «прарыў з раўнавагі лукашэнкаўскай аўтарытарнай сістэмы… праз пабудову маральных барыкад, выразных ліній супрацьстаяння паміж дабром і злом, і актывацыю чалавечага сумлення».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?