Загадам Міністэрства культуры Беларусі дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прызначаны заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігоў.

Як паведаміла прэс-служба Мінкультуры, ранейшы дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка «будзе пераведзены на іншую пасаду ў сістэме ўстаноў Міністэрства культуры».

Ігар Сігоў нарадзіўся 30 снежня 1968 года ў Полацку (Віцебская вобласць). У 1994 годзе, адразу пасля заканчэння Беларускай акадэміі мастацтваў, пачаў працаваць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Сыграў больш за 80 роляў у тэатры і кіно.

У 2011 годзе ўдастоены звання заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?