Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС настойвае на больш жорсткай беларускай стабілізацыйнай праграме, узгодненай бакамі ў 2011 годзе. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова 4 красавіка напрэс-канферэнцыі ў Раўбічах.
«Яны ад нас хочуць, каб мы праграму мінулага года зрабілі больш жорсткай найперш з пункту гледжання аб’ёму золатавалютных рэзерваў. Гаворка ідзе не пра двух-, а трохмесячны запас, а таксама з пункту гледжання прыватызацыі», — патлумачыла Ермакова.
Паводле яе слоў, «сёння, зыходзячы з аб’ёму золатавалютных рэзерваў, вострай неабходнасці ў атрыманні дадатковых 440 млн. долараў (трэці транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС. — БелаПАН.) няма».
Кіраўнік Нацбанка мяркуе, што ўладам Беларусі ўдасца дамовіцца з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС аб атрыманні чарговых траншаў крэдытаў.
«Эксперты фонду на наступным тыдні прыязджаюць у Беларусь, праца будзе працягвацца. Спадзяюся, мы знойдзем агульную мову і рана ці позна, але атрымаем два траншы да канца гэтага года», — сказала Надзея Ермакова.
***
Нагадаем, у чэрвені 2011 года савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС ухваліў выдзяленне Беларусі крэдыту ў 3 млрд. долараў ЗША на падтрымку стабілізацыйнай праграмы ўрада краіны. У тым жа годзе ў Беларусь паступілі два траншы крэдыту — на 800 млн. і 440 млн. долараў. У адпаведнасці з зацверджаным раней планам трэці транш на 440 млн. долараў павінен быў паступіць не пазней за 28 лютага 2012 года, але гэтага не адбылося.
2 красавіка пачаўся чарговы раўнд кансультацый паміж прадстаўнікамі Беларусі і Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), які з’яўляецца кіраўніком сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Перамовы праходзяць у Алматы, дзе размешчаны офіс ЕАБР. «Асноўнай мэтай кансультацый з’яўлялася абмеркаванне наяўных тэндэнцый у эканоміцы, намераў урада Рэспублікі Беларусь па прадаўжэнні стабілізацыі», — паведаміў сайт ЕАБР. Перамовы тычацца абнаўлення стабілізацыйнай праграмы беларускага ўрада, якая падтрымліваецца крэдытам Антыкрызіснага фонду.
ЕАБР «з задавальненнем адзначыў, што больш жорсткая
Разам з тым прадстаўнікі ЕАБР мяркуюць, што «рызыкі аднаўлення негатыўных тэндэнцый, што назіраліся да ўніфікацыі валютнага курсу ў кастрычніку 2011 года, усё яшчэ захоўваюцца».
«Найважнейшымі фактарамі стабілізацыі павінны заставацца жорсткая





