Колькасць парковачных месцаў на ўнутрыдваровых тэрыторыях Мінска неабходна павялічыць у два-тры разы. Пра гэта заявіў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун.

Паводле яго слоў, праблему неабходна вырашаць двума спосабамі: ствараць у месцах забудоў шматузроўневыя паркінгі і пашыраць парковачныя месцы ўздоўж дарог і вуліц.

У той жа час Шагун адзначыў: «У прынцыпе, такой складанай сітуацыі з паркоўкай у Мінску, як, напрыклад, у Маскве, няма».

За 2011 год на ўнутрыдваровых тэрыторыях Мінска для паркоўкі аўтатранспарту жыхароў абсталявана 7.272 машынамесцы, у тым ліку 1.063 — з прыцягненнем сродкаў жыхароў, 2.183 — за сродкі арандатараў і прадпрыемстваў.

У 2012 годзе на ўнутрыдваровых тэрыторыях плануецца абсталяваць больш за 7.500 месцаў для часовага размяшчэння аўтатранспарту жыхароў, у тым ліку 2.395 — з прыцягненнем сродкаў жыхароў, 1.433 — за сродкі арандатараў і прадпрыемстваў.

Усяго ў Мінску прыкладна 600 тысяч машын належаць грамадзянам, яшчэ 200 тысяч — розным прадпрыемствам і арганізацыям.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?