ЗША запусцілі касмічную ракету з сакрэтным спадарожнікам Нацыянальнага ўпраўленняваенна-касмічнай выведкі, паведамляе ў сераду агенцтва Associated Press.
Запуск ракеты
У эфіры амерыканскіх тэлеканалаў былі паказаныя толькі тры першыя хвіліны пасля запуску. Афіцыйна змесціва грузу ракеты засакрэчана,
аднак лічыцца, што амерыканская выведка вывела на арбіту магутны радыёлакацыйныспадарожнік-шпіён , здольны сачыць за наземнымі аб’ектамі ноччу і ў непагадзь.
Раней запуск спадарожніка адкладаўся на тыдзень
ЗША за апошнія гады запусцілі цэлы шэраг сакрэтных спадарожнікаў. Лічыцца, што Злучаныя Штаты істотна абнаўляюць элементы касмічнай выведкі.





