Пытанне аб увядзенні платы за наведванне паліклінікі ў Беларусі павінен быць прадметам шырокай дыскусіі ў грамадстве, заявіў галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя Вадзім Сушынскі 4 красавіка напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Пры гэтым галоўны тэрапеўт адзначыў, што яму не вядома пра падобныя ініцыятывы з боку Міністэрства аховы здароўя.
Сушынскі таксама паведаміў, што Міністэрства аховы здароўя праводзіць ацэнку, наколькі даступная медыцынская дапамога ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. «Ёсць шмат пытанняў па размеркаванні патокаў пацыентаў. Але гэта тыя праблемы, якія, як правіла, вырашаюцца на ўзроўні арганізацый аховы здароўя», — сказаў ён.
Нагадаем, прапанова ўвесці плату за наведванне паліклінікі была выказаная намеснікам прэм’





