Кіроўца ў неадэкватным стане ў двары дома ў Мінску на вул. Жудро, 16 сёння ў час паркоўкі здзейсніў наезд на дзяўчыну і працягнуў яе па вуліцы 1,5 м.
Па выглядзе кіроўцы можна было вызначыць, што, магчыма, ён ўжываў наркатычныя сродкі. Яго накіравалі на абследаванне. У дзяўчыны — дробныя ранкі, драпіны, яна скардзілася на болі ў спіне, але ад шпіталізацыі адмовілася і самастойна накіравалася ў лячэбную ўстанову. Машына знаходзіцца на стаянцы для правядзення праверкі.





