«Рэал» выйграў на сваім полі ў кіпрскага «АПОЭЛа» — 5:2 (першы матч 3:0), а «Чэлсі» перамог «Бенфіку» — 2:1 (першы матч — 1:0).
Такіч чынам у паўфіналах Лігі чэмпіёнаў згуляюць: «Баварыя» (Мюнхен) — «Рэал» Мадрыд, «Чэлсі» Лондан — «Барселона».
Матчы пройдуць 17–18 і 24–25 красавіка.
Фінал галоўнага еўрапейскага клубнага турніру адбудзецца 19 мая ў Мюнхене. Летась трафей заваявала «Барселона».





