Аляксандр Лукашэнка заявіў, што маючыя адбыцца ў гэтым годзе парламенцкія выбары стануць экзаменам для ўлады і пакажуць яе рэйтынг.
«Я заўсёды кажу, што парламенцкія выбары — гэта экзамен, і мы яго дастойна павінны вытрымаць. Гэта сапраўды будзе паказчык, рэйтынг цяперашняй улады», — заявіў ён у чацвер на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі.
Паводле яго слоў, у перыяд правядзення выбарчай кампаніі «мы ні ў якім выпадку не павінны расслабляцца». «Мы трымаем экзамен перад нашым народам», — дадаў Лукашэнка.
Лукашэнка растлумачыў, што кажа аб парламенцкіх выбарах за паўгода да іх правядзення «не таму, што мы баімся гэтага іспыту». «Будзем шчырыя, гэта стане асноўным патрабаваннем нашых заходніх партнёраў да нас, асноўным патрабаваннем па правядзенні гэтых выбараў так, як яны б гэтага хацелі», — растлумачыў ён. «Як яны кажуць — па стандартах АБСЕ», — дадаў А.Лукашэнка. Пры гэтым ён заявіў, што хацеў бы, каб «





