На экраны кінатэатраў Мінска выходзіць трохмерная версія эпічнай кінастужкі Джэймса Кэмерана, дзе паказанае незабыўнае каханне на фоне гібелі гіганцкага круізнага лайнера.
Услед за знакавымі галівудскімі праектамі «Кароль Леў» і «Зорныя войны» канвертавання ў 3D дачакалася эпахальная карціна «Тытанік».
Некалі рэкардсмен па касавых зборах і дзейны лідар па ліку заваяваных «Оскараў», фільм заваблівае ў кінатэатры гледачоў па ўсім свеце — ад дзяцей да бабуль у гадах.Цяпер з’явілася магчымасць паглядзець стужку і ў трохвымерным фармаце.
У свой час поспех «Тытаніка» быў вызначаны двума фактарамі. Першы — любоў гледачоў да рамантычных сюжэтаў, якія разгортваюцца на фоне гістарычных катастроф або войнаў. Другі фактар - ажыятаж вакол карціны. Газеты і ТБ распавядалі пра гіганцкія сумы, выдаткаваныя на стварэнне дэкарацый і карабля, маштабныя здымкі і жывую сведку гібелі «Тытаніка», якая знялася ў карціне.
Выхад «Тытаніка» ў





