Якуб Саснюк на магіле маці.
Марыі
…крануць маё сэрца
так лёгка малітвай
коцікаў белых
пахучых вяснянак
і таюць снягі
ў дарожных загібах
вядуць сцяжыны
ў родныя імшары
Яна пісала вершы адвольнай формай, без косак і кропак, амаль не ўжываючы вялікіх літар. Словы, нібыта набрынялыя кроплі з таючага ледзяша, выспявалі, адрываліся і падалі ўніз.
Крытыкі адзначалі нягучнасць яе інтанацыі, «жыццялюбнасць, але і тужлівае шкадаванне аб іншых, можа, шчаслівейшых берагах жыцця», а таксама ранняе прадчуваннеІ прыйшлі да такой высновы: «Ажурнай вобразнасцю, асацыятыўнасцю радка, сваёй глыбока прыхаванай драматычнасцю і абарванасцю зямнога шляху Марыля Базылюк упісваецца ў пантэон нашых вечна маладых беларускіх паэтаў» (Часопіс «Тэрмапілы», № 8 за 2004 год. Беласток).«велічна-непазбежнага ў яе чалавечым лёсе».
Кнігу назвалі «Марылька»
Мы не зналі Марыльку, але пару гадоў назад лёс звёў нас з яе малодшым сынам Якубам, або Яшкам (так яго звала маці, а потым — і сябры). Абаяльны, усмешлівы юнак прыязджаў на Палессе ў складзе фальклорнай экспедыцыі. Разам з бельскім маладзёжным ансамблем «Жэмэрва» прымаў удзел у праекце творчай інтэлігенцыі Берасцейшчыны «Вёска, якая не павінна знікнуць».
Мы ведалі, што Яша вырас без мамы. Але, дзіўная рэч, хлопец абсалютна не выглядаў сіроча. Непасрэдны, унутрана вольны, ён сам адорваў іншых увагай і клопатам. Іншы раз нават можна было назіраць, што з ім,
У канцы зімы
Кніжку выдала «АБ-БА» — беластоцкае аб´яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, што вывучаюць беларускую мову (ці, паводле іншай, нефармальнай фармулёўкі, — аб´яднанне бацькоў, беларушчынай апантаных).
Адначасова
Яша Саснюк паведаміў пра тое, што вырашыў прыняць манаства. Так што прэзентацыя матчынай кнігі была адначасова і развітаннем сына з мірскім жыццём.Ларыса Быцко палічыла, што чым больш берасцейскіх знаёмых Яшы Саснюка паедзе на вечарыну ў
Да мамы — па параду
Мы трапілі на бельскія могілкі якраз пасля снегавею. На плітах, крыжах, лаўках ляжалі пышныя шапкі снегу. Белы пушысты кілім ахутваў і апошні прытулак Марылькі. З авальнага медальёна на надмагільным помніку спагадліва, з любоўю глядзела маладая жанчына.
як няскладныя рыфмы
жыццё
рамонка белых пялёсткаў
абяцанні
бязлітасна час глытае
зацягвае змроку бяльмом
неспакой сэрца
трапятанне жыцця
хваляванні праменняў
твае словы
перахіленую да дна
чашу болю
У адрозненне ад братоў і сястры Яша зусім не памятае мамы — яму было толькі чатыры гады, калі яе не стала. Але, па яго прызнанню, маміна прысутнасць у іх жыцці адчуваецца і да гэтай пары.
Дзеці прыходзяць на могілкі да мамы ў радасці і ў журбе і размаўляюць з ёю, як з жывой.Калі Якуб паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт, таксама прыйшоў сюды падзяліцца добрай навіной. Але… не адчуў адказу. І зусім іншае перажыў, калі падзяліўся намерам ісці ў манастыр. Адразу агарнула цёплай хваляй. Нібыта пачуў: «Ідзі, сынок! Бласлаўляю».
Знаёмства з Марылькай прадоўжылася ў доме, які пасля яе смерці пабудаваў муж Юрка. У трохпавярховым гмаху, аскетычным — звонку, цёплым, утульным — унутры, цяпер пуста. Дзеці разляцеліся на вучобу: Давід — у Люблін, Ксеня — у Беласток. Пра Яшу ўжо ведаем. Старэйшы Міхал жыве з бабуляй. Ці вернецца хто з дзяцей пад гэты дах?
Яша паказвае галоўны скарб свайго пакойчыка — маміны вышыўкі: ручнікі з карункамі і пяшчотнымі ружовымі кветкамі, кашулю, аздобленую
Караткевіч у польскім «блоку»
У Польшчы шматкватэрныя дамы называюць «блокамі». У адным з іх на вуліцы Жэромскага берасцейцаў чакала «на гарбатку» Марыльчына мама — спадарыня Лідзія. Тут мы змаглі ўбачыць разам усіх чатырох дзяцей Марылькі. Кожны з трох сыноў — ростам за 1.90. Прыгажуня Ксеня крыху меншая, але братам да пары.
Так і хочацца сказаць вершаваным радком: «Якія прыгожыя выраслі дзеці!» І гэта ў першую чаргу заслуга мамы Марылькі.
Падняўшы столькі ўнукаў, абаграваючы іх цяплом сваёй душы, спадарыня Лідзія здзейсніла сапраўдны жаночы подзвіг.Адчуваючы, што высокія словы бабулю толькі бянтэжаць, мы проста яе цалуем і абдымаем.
З цікавасцю аглядаем кватэру, якая часта згадваецца ў мемуарах.
Менавіта ў гэтых сценах любіла збірацца моладзь, што ўзнімала беларускую справу. Аазісам беларускасці і паэтычнасці назваў яе ў кніжцы «Марылька» аўтар прадмовы Мікалай Ваўранюк.
Сёння аб тым часе нагадвае толькі Марыльчын кнігазбор у «сценцы». Тлумачальныя слоўнікі беларускай мовы, літаратуразнаўчыя выданні, творы беларускіх класікаў… Вядома ж, Уладзімір Караткевіч. Здаецца, што і не перасякалі мы дзяржаўную мяжу…
Яша прапануе нам паглядзець фотаальбомы іх сям´і. На фотаздымках — прыгажуня з мяккай усмешкай ў акружэнні карагода малышоў. Успомніліся словы адной знаёмай з Бельска:
«Марылька належала да таго тыпу жанчын, што і польская спявачка Ганна Герман. Такая ж высокая і па характару вельмі пяшчотная, ласкавая».А вось яе праводзіны ў апошні шлях. Людзей столькі, што пахавальная працэсія не змяшчаецца ў аб´ектыў.
Марыльчына мама запрашае нас на абед. Гледзячы на нашы разгубленыя твары, Яшаў брат Давід усміхаецца:
— А вы што, сапраўды думалі, што адной гарбаткай абыдзецца? Наша бабця, пакуль не накорміць да адвалу, не выпусціць з хаты!
«Мае лёгкія спевы паўсонняў…»
Беларусы Падляшша — людзі веруючыя. Кожную справу прывыклі асвячаць малітвай. Таму вечарыне ў гарадской ратушы папярэднічала паніхіда ў праваслаўным
— Яна прасіла ў Бога збаўлення ад хваробы, пра гэта маліліся і яе сябры. Але ў Бога свой план наконт кожнага чалавека — Ён падрыхтаваў Марылі месца ў райскіх прыстанках. Яна ўжо была вартая іх.
У бельскай ратушы на другім паверсе сцэна і тыл залы былі задрапіраваныя цёмнай тканінай. Са сцяны на нас глядзеў партрэт Марылькі ў веснавой
— Я адразу вырашыў: кніжка не павінна выглядаць змрочнай. Вокладка павінна несці радасць і аптымізм, якія заўсёды выпраменьвала Марылька.
Рэдактар кнігі Мікола Ваўранюк зрабіў беглы агляд зборніка, звярнуў увагу патэнцыяльных чытачоў і на старонкі з магістарскай дысертацыяй Марыі Базылюк:
— Гэта праца для свайго часу была адкрывальніцкай. Тады яшчэ ніхто не займаўся вывучэннем гісторыі малых айчын.
Марылька ж знайшла і апісала такую постаць, як святар Яўген Хлябцэвіч, дзеяч адраджэнскага руху, які друкаваўся ў «Нашай Ніве» пад псеўданімам «Халімонз-пад пушчы».
Кранулі ўсіх прамовы сыноў Марылькі: Якуба і Давіда. Яша падарыў прыгожыя ружы ўрачу з Беластока Барбары Пякарскай, якая разам з мужам Міраславам спансіравала выданне гэтай кніжкі і выступіла галоўным арганізатарам яе прэзентацыі.
Давід сказаў:
— Дзякуючы кніжцы, мы пабачылі маму вачыма іншых людзей.
Пранікнёна гучалі вершы Марыі, пакладзеныя на музыку гродзенскім калектывам «Людзі на балоце» і падляшскай групай
Ізноў вясна кураслепамі
белымі
сардэчна цалуе
маё вяртанне
кветкі альхоўнікаў
у глыбіні сэрца
як слёзы маці
цвітуць
папрокам… Багатай на эмоцыі выдалася гэта паездка ў





