Новая залеж нафты адкрыта сёння ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белгеалогія», галоўны геолаг па нафце і газу прадпрыемства Яраслаў Грыбік.

Новая залеж знойдзеная падчас працаў на свідравіне «Шумяцічская № 1» на глыбіні 4300 м. Прыток вуглевадародаў папярэдне ацэньваецца больш чым у 20 куб.м у суткі. «Атрыманая нафта вызначаецца добрай якасцю — яна лёгкая і рухомая з высокім утрыманнем спадарожнага газу», — распавёў Яраслаў Грыбік. У бліжэйшы час геолагі плануюць ўдакладніць дэбіт і дэталёва вывучыць ўласцівасці атрыманай нафты, даследаванні працягваюцца.

Раней меркавалася, што на тэрыторыі заходняй частцы Прыпяцкага прагіну магчыма заляганне толькі цяжкай і вязкай нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?