Дзяржаўным органам дазволілі не адпраўляць адказы на электронныя звароты
Дастаткова размяшчаць адказ на сваім сайце.
Дзяржаўныя органы Беларусі змогуць адказваць на электронныя звароты на сваіх інтэрнэт-сайтах без іх адпраўкі заяўнікам. Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка падпісаў указ № 157 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».
У прыватнасці, ім устанаўліваецца абавязак дзяржаўнага органа размяшчаць інфармацыю аб спосабе альбо спосабах падачы электронных зваротаў у гэты дзяржаўны орган на сваім афіцыйным інтэрнэт-сайце, што дазволіць грамадзянам і юрыдычным асобам атрымліваць дакладныя і актуальныя звесткі аб парадку падачы электронных зваротаў у канкрэтны дзяржаўны орган.
Таксама ўказам
даецца права размяшчаць адказы на электронныя звароты, якія носяць масавы характар, на сваім афіцыйным інтэрнэт-сайце без іх накіравання заяўнікам,
што будзе садзейнічаць давядзенню да ўсеагульнага ведама інфармацыі, якая выклікае грамадскі інтарэс.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ