Расія з 13 красавіка забараняе авіякампаніі «Белавія» палёты ва ўсе рэгіёны Расіі, акрамя Масквы.
«Мы атрымалі паведамленне аб спыненні з 13 красавіка палётаў па ўсіх напрамках у Расіі, акрамя Масквы», —заявіў намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец. «Сувязь з рэгіёнамі Расіі спынена. Будзем неяк выходзіць з сітуацыі, вяртаць грошы «, — сказаў ён.
«Белавія», акрамя Масквы, выконвае рэйсы ў Пецярбург, Калінінград, Екацярынбург, Сочы, а 3 чэрвеня мела намер адкрыць рэйс ў Новасібірск.
Раней Мінтранс РФ паведамляў, што
Беларусь праінфармавала авіяцыйныя ўлады Расіі аб намеры з 13 красавіка ў аднабаковым парадку скараціць колькасць рэйсаў расійскіх авіякампаній з Масквы ў Мінск.





