Сёння ўштаб-кватэры Партыі БНФ быў створаны аргкамітэт Чарнобыльскагашляху-2012 , паведамілапрэс-служба Партыі БНФ.
У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху «За Свабоду», Беларускага Руху, АГП, «Гавары праўду», Маладога Фронту, партыі «Справядлівы Свет», Еўрапейскай Беларусі, грамадскага аб’яднання «Экадом». З агульнай згоды старшынём аргкамітэта быў абраны Юры Хадыка.
Папярэдне ўзгоднены фармат заяўкі, якую арганізатары на пачатку наступнага тыдня накіруюць у Мінскі гарвыканкам, а таксама склад патэнцыйных заяўнікаў. Гатоўнасць падпісаць заяўку выказалі: Юрый Хадыка, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка і Таццяна Новікава.





