Стан віцебскага актывістаКансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі, які трымае галадоўку, «вельмі цяжкі», сцвярджае яго жонка Алена Каваленка.
Паводле яе слоў, 5 красавіка яна змагла сустрэцца з мужам у калоніі
«Сяргей выглядае вельмі кепска. Яго прымусова выводзяць з галадоўкі, і стан у яго вельмі цяжкі. Яму
Як паведаміў жонцы Каваленка, яму праз зонд уводзяць кашы і бульбяное пюрэ. «Па першым часе пры прымусовым кармленні ён знаходзіўся ў паўнепрытомным стане. Адзін раз згубіў прытомнасць і ачуняў прывязаным да ложку. Потым ён быў прывязаны тры дні і тры ночы. Яго нават не выпускалі ў прыбіральню. Акрамя таго, Сяргей прастыў, у яго пастаянны кашаль з крывёй, што сведчыць аб адкрытай язве страўніка», — сказала Алена Каваленка.
Яна таксама заявіла, што ў Сяргея практычна не працуюць ныркі, печань і падстраўнікавая залоза.«У такім стане не пускаць яго ў прыбіральню, каб вывесці прадукты разлажэння з арганізма, — гэта свядомае забойства», — лічыць Алена Каваленка.
Пры гэтым яна сказала, што актывіста
***
Нагадаем, Сяргей Каваленка знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні бальніцы на тэрыторыі папраўчай калоніі
Разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі прызначаны на 10 красавіка ў Віцебскім абласным судзе.





